Першы ўрок новага навучальнага года прайшоў пад назвай «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню!»
Асабліва памятным і хвалюючым стаў ён для старшакласнікаў, бо вёў яго сам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. На ўроку адбыўся адкрыты дыялог па праблеме захавання гістарычнай памяці, у які ўключаліся і нашы навучэнцы. Разам з удзельнікамі мерапрыемства выказвалі сваё меркаванне аб ролі моладзі ў справах захавання гістарычнай памяці і развіцця беларускай дзяржавы.