Вечар сустрэчы выпускнікоў зноў запрасіў у школу

Вясёлыя школьныя гады ў кампаніі былых аднакласнікаў адзначаюць у першую суботу лютага. 3 лютага школа гасцінна адчыніла свае дзверы для ўсіх жадаючых. Выпускнікі школы сабраліся ў шумнай кампаніі, каб зноў успомніць свае школьныя будні. Сустрэчы з класнымі кіраўнікамі, былымі аднакласнікамі, успаміны пра гарэзлівыя перапынкі, карысныя і цікавыя паходы і экскурсіі, наведванне родных кабінетаў, дзе праляцелі гады дзяцінства і юнацтва – усё гэта было на вечары сустрэчы. Для выпускнікоў была арганізавана ўрачыстая праграма, дзе гучалі песні, танцы, нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні выпускнікоў-юбіляраў. Успаміны пра гады ў сценах роднай школы надоўга застануцца ў памяці кожнага.

Добавить комментарий