З 4 па 9 снежня ў школе праходзіць тыдзень прававых ведаў. Для пачаткоўцаў праведзены інфармацыйная гадзіна «Ведай свае правы і абавязкі» і прававая гульня «Сказка — ложь, да в ней намёк!». Вучняў 5 — 7 класаў запрасілі прыняць удзел у брэйн-рынгу «Ці ведаеш ты правы чалавека?» і пазнавальнай гадзіне «Правы дзіцяці — твае правы». Старшакласнікі больш падрабязна пазнаёміліся з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека.