З мэтай фарміравання ў дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь аб’ектыўнага стаўлення да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа ў перыяд з 28 кастрычніка па 5 лістапада 2024 года прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by».
У намінацыі «Памяць пакаленняў у імя будучыні…» вучань 9 класа Пекун Данііл узнагароджаны дыпломам ІІ ступені (распрацоўка «Мы кнігу памяці адкрыем, і зноў лёсы ажывуць»). Віншуем Данііла і кіраўніка Пекун Н.А.