Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Вучаніца 9 класа Папырына Хрысціна заняла 1 месца ў намінацыі «Дзівоснае побач». Творчая работа Германовіч Аліны, вучаніцы 9 класа, заняла 2 месца ў намінацыі «Птушыныя гісторыі». Пераможцамі ў намінацыі «Калекцыя кветак» сталі вучань 11 класа Вашчук Кірыл і вучаніца 9 класа Бялова Ганна са сваім праектам «Калекцыйны аддзел». У намінацыі «Беларусь у фармаце 3D» 2 месца заняла Парфянюк Ганна, вучаніца 6 класа (кіраўнік Граб В. М.). У намінацыі «Сельскія населеныя пункты» даследчая работа вучаніцы 7 класа Ніпарка Ганны заняла 3 месца (кіраўнік Бяляева І. Р.).
Загадам раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму № 784 ад 25.10.2017 адзначаны актыўны ўдзел вучняў і педагогаў у конкурсах рэспубліканскай акцыі вучнёўскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
Віншуем!