11 лістапада ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень энергазберажэння. У рамках тыдня геаграфіі 10 лістапада ў школе выступіла агітбрыгада «Мы — за энергазберажэнне!».
Таксама ў ходзе экалагічнай акцыі “Захаваем планету разам!” 11 лістапада вучнямі былі падрыхтаваны буклеты, якія пазнаёмілі жыхароў аграгарадка Шані з гэтай падзеяй і далі рэкамендацыі, як зберагчы электраэнергію.