З 27 сакавіка па 2 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Тыдзень фінансавай граматнасці. У рамках Тыдня будуць арганізаваны і праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў вучняў ведаў аб значэнні зберажэнняў, планаванні персанальнага бюджэту, рацыянальных фінансавых паводзінах, дасягненні пастаўленых мэт. Усе мерапрыемствы ўключаны ў план сацыяльнай, ідэалагічнай і выхаваўчай работы на вясновыя канікулы.