Вучні 7-9 класаў школы наведалі і сабралі інфармацыю аб батанічным помніку прыроды мясцовага значэння “Парк горада Пружаны”, які з’яўляецца бліжэйшай да ўстановы адукацыі асабліва ахоўваемай прыроднай тэрыторыяй.
Батура Ксенія і Міранюк Анастасія аформілі карта-схему помніка прыроды мясцовага значэння з кароткім апісаннем унікальнасці тэрыторыі і растлумачылі вучням малодшых класаў, чаму дадзеная тэрыторыя ахоўваецца дзяржавай. Побач з карта-схемай размясцілі выявы дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
О ботаническом памятнике природы местного значения «Парк города Пружаны»