13 верасня вучняў пачатковых класаў запрасілі на ўрок прафілактыкі «Бяспечная азбука». Пачаткоўцы пазнаёміліся з правіламі бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях, паслухалі парады цётухны Савы, паглядзелі мультыплікацыйны фільм, атрымалі ў падарунак кнігі на адпаведную тэматыку.