Свята захоўваецца памяць пра славутага земляка, паэта Міколу Засіма. З 12 па 19 лістапада ў школе былі наладжаны мерапрыемствы, у ходзе якіх праводзіліся экскурсіі, літаратурныя вечарыны і віктарыны, конкурсы чытальнікаў вершаў Міколы Засіма, творчыя майстэрні, літаратурныя гульні, завочныя сустрэчы.