Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, сабрала на школьным двары не толькі вучняў і педагогаў, але і шматлікіх гасцей.
Віншаванні гучалі ад сельвыканкама, аддзела Міністэрства надзвычайных сітуацый. Грашовыя прэміі ад ААТ «Шані-аграпрадукт» былі ўручаны вучням, якія летам актыўна працавалі ў гаспадарцы, а старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу С. С. Лаўрыновіч уручыў школе спартыўны інвентар.
Словы віншавання прымалі не толькі першакласнікі, а і малады настаўнік гісторыі Кечка А. В., прадстаўнік педагагічнай дынастыі Петрык-Ходар-Кечка.