У гэтым годзе наша краіна адзначае 125-годдзе з дня нараджэння выбітнага класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя юбілейнай даце. Пачаткоўцы пазнаёміліся з жыццёвым шляхам паэта. Старшакласнікі дэкламавалі вершы і спявалі песні на словы М. Багдановіча.