Да 70-годдзя вызвалення Беларусі…

      У ліпені 2014 года Беларусь адзначыць 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рыхтуючыся да сустрэчы гэтай гістарычнай вехі, мы нізка кланяемся памяці загінуўшых і ветэранам, якія жывуць сярод нас.

      У школе распрацаваны план па падрыхтоўцы святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі. Шмат цікавых і карысных спраў чакае вучняў.

     А днямі адбылася прэзентацыя зменнага стэнда «Ведаць, помніць, ганарыцца…». Матэрыялы, прадстаўленыя на ім,  падрыхтаваны членамі піянерскага актыву пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Каляды А. Г. і настаўніка гісторыі Якімавец С. А.

     Зараз увазе вучняў прадстаўлены рубрыкі «Цана перамогі», «Хроніка вызвалення», «Пружаншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Ветэраны жывуць побач». У рубрыцы «Памяць жыве» размешчаны фотарэпартажы аб сустрэчах з ветэранамі, аб правядзенні тэматычных інфармацыйных гадзін і піянерскіх збораў, аб экскурсіях на памятных мясцінах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

Добавить комментарий