Мы памятаем

Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 09.30 гадзін каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.

На мітынг прыйшлі  школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. З прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч. Айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, звярнуўся да прысутных са шчырымі словамі падзякі за мужнасць і гераізм савецкіх салдат, аддаўшых сваё жыццё за мірнае неба. Ён адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.

Вучні  школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй. Вучні 10 класа прадставілі музычную кампазіцыю «Ад герояў былых часоў…».  Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.

 

Добавить комментарий