Аперацыя «Абеліскі»

      Падчас восеньскіх канікулаў вучні не толькі адпачывалі. Дзеці прынялі ўдзел у аперацыі “Абеліскі”, якая стала добрай традыцыяй нашай  школы. Вучні 8-11 класаў прыбралі ад апалага лісця тэрыторыю ля помнікаў на месцах дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава і гібелі генерала Бахарава, якія знаходзяцца на тэрыторыі Шаняўскога сельсавета, а таксама ля памятнага знака на радзіме  Шырмы Р.Р. у вёсцы Шакуны.

    Падобныя мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей пачуццё гонару і патрыятызму за родную краіну, дапамагаюць лепш зразумець нялёгкі подзвіг салдатаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама вучаць паважаць творчую спадчыну знакамітых землякоў і аднавяскоўцаў. 

Добавить комментарий