Выбар будучай прафесіі — справа адказная, таму так важна знайсці тую сферу дзейнасці, якая будзе прыносіць задавальненне і карысць. Мы рады будзем бачыць вас навучэнцамі нашага каледжа па спецыяльнасці «Эксплуатацыя энергетычнага абсталявання ў сельскай гаспадарцы».

Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж працягвае набор абітурыентаў пасля 11 класаў. Пасля заканчэння навучання прысвойваецца кваліфікацыя тэхнік-электрык. Навучэнцы атрымліваюць правы катэгорыі «В». Усім прадастаўляецца інтэрнат. Прыём дакументаў ажыццяўляецца да 18: 00 12 жніўня 2023 года.
http://college.brest.by/index.php?option=com_content&view=article&id=9&Itemid=328

Добавить комментарий