Заданне 5.4. Выявіць прычыны забруджвання атмасфернага паветра ў мікрараёне ўстановы адукацыі і пазнаёміцца з  памяткай па мінімізацыі забруджвання паветра (распрацавана вучнямі ў 2022/2023 н.г.)

Спіс вучняў

  1. Андрухін Ягор
  2. Варажбіцкі Інакенцій
  3. Гац Кацярына
  4. Крысевіч Юлія
  5. Пераедзенка Аляксандр
  6. Сіліна Сняжана
  7. Бабей Арцем
  8. Канюшык Вікторыя
  9. Андрухін Іван
  10. Гац Канстанцін
  11. Пекун Данііл
  12. Рамановіч Анастасія

Група вучняў 7,8 класаў правяла абследаванне і выявіла прычыны забруджвання атмасфернага паветра вакол школы Асноўнай прычынай забруджвання паветра з’яўляецца пападанне ў яго нехарактэрных фізічных, хімічных і біялагічных рэчываў, а таксама змяненне іх натуральнай канцэнтрацыі. Гэта адбываецца ў выніку прыродных працэсаў і дзеййнасці чалавека. Прычынай значнай часткі хімічнага і фізічнага забруджвання з’яўляецца спальванне вуглевадароднага паліва падчас працы рухавікоў унутранага згарання транспартных сродкаў.  Кожны год у выніку прамысловай дзейнасці чалавека 170 мільёнаў тон пылу трапляюць у атмасферу. Восенню спальваецца апалае лісце, рэшткі раслін на асабістых участках жыхароў аг. Шані. Час пары спальваецца бытавое смецце, у тым ліку папера, картон. Побач з установай адукацыі размешчаны машынна-трактарны парк ААТ “Шані-аграпрадукт”, побач цэнтральная дарога па якой рухаецца вялікая колькасць як сельскагаспадарчага транспарту, так і асабістых аўтамабіляў. Дадзеныя выкіды трапляюць у паветра і ветрам заносяцца на прышкольную тэрыторыю.

План дзеянняў па мінімізацыі забруджвання атмасфернага паветра

— Праводзіць работу сярод вучняў і іх законных прадстаўнікоў аб шырокім выкарыстанні веласіпедаў пад дэвізам “ Рух – гэта жыццё, а чыстае паветра – здароўе кожнага з нас”.

— Прадоўжыць работу па азеляненні прышкольнай тэрыторыі.

— Выкарыстоўваць для азелянення дрэвы, кустарнікі і кветкава-дэкаратыўныя расліны.

Вучні 7,8 класа пазнаёміліся з памяткай і прынялі рашэнне прытрымлівацца дадзеных рэкамендацый і пазнаёміць з памяткай сваіх бацькоў, суседзяў і іншых аднавяскоўцаў.

Зробім паветра чыстым

(памятка па мінімізацыі забруджвання паветра ў мікрараёне школы)

  1. Не вырубвай і не ламай дрэвы – яны садзейнічаюць ачышчэнню паветра ад пылу і дыму, абагачаюць яго кіслародам. Ахоўвай расліны – зберажэш чыстае паветра.
  2. Не палі кастры побач з дрэвамі – гэта можа прывесці да гібелі расліннасці і забруджвання паветра.
  3. Не карыстайся аднаразавым посудам, замяні поліэтыленавыя пакеты на папяровыя ці тканевыя.
  4. Выкарыстоўвай акумулятары замест батарэек для электрапрыбораў. Акумулятары можна перазараджаць і выкарыстоўваць паўторна, а батарэйкі гадамі ляжаць на звалках, атручваючы паветра.
  5. Расказвайце сваім сябрам, знаёмым, сваякам аб тым чаму і як можна ахоўваць паветра ад забруджванняў.
  6. Не выкідвай смецце і рэшткі ежы на вуліцу – гэта прывядзе да іх гніення і забруджвання паветра. Не спальвай смецце, а выкідвай у спецыяльныя кантэйнеры.
  7. Не спальвайце на кастры, у катлах і печах рэзіну, вырабы з пластмасы, поліэтыленавую плёнку. Пры іх гарэнні выдзяляюцца вельмі ядавітыя рэчывы, якія забруджваюць паветра.
  8. Не прасіце бацькоў падвезці да школы, калі яна знаходзіцца блізка. Але папрасіце іх выключыць рухавік на стаянцы. Гэта скараціць колькасць выхлапных газаў, якія выдзяляюцца ў атмасферу.
  9. У сухое надвор’е часцей палівайце вадой двор каля дома – гэта паменшыць колькасць пылу ў паветры.
  10. Не куры! Гэта шкодзіць не толькі твайму здароўю. Забруджанае тытунёвым дымам паветра небяспечна для іншых.
  11. Пры выбары транспартных сродкаў выкарыстоўвайце экалагічна чыстыя віды транспарту (электрамабілі, веласіпеды, самакаты).
  12. Выкарыстоўвайце раздзельны збор смецця.

Добавить комментарий