Вучаніца 11 класа Міранюк Анастасія прымала ўдзел у конкурсе па стварэнні візуальных макетаў сацыяльнай рэкламы УУС сумесна з Галоўным упраўленнем па адукацыі. Сярод вучняў Брэсцкай вобласці быў праведзены конкурс на тэму “Лепшыя візуальныя крэатыўныя прафілактычныя матэрыялы па прафілактыцы сексуальнага насілля ў адносінах да дзяцей і падлеткаў, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт. Як не стаць ахвярай кіберзлачынцы?”. Насця была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені і каштоўным падарункам. Цяпер лістоўка Анастасіі знаёміць бацькоў Брэсцкай вобласці з інфармацыяй па прафілактыцы сексуальнага насілля.

Добавить комментарий