Адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні» прайшоў у школе

Адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні», прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы Ала, прайшоў з удзелам выконваючай абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага савета Бяляевай І.Р. Ірына Рыгораўна расказала дзецям аб гістарычным мінулым беларускага народа, аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аб трагедыі ў вёсцы Ала. Гісторыя гэтай вёскі падобна гісторыі Хатыні. Гэта наша гісторыя, якую мы не маем права забыць, а павінны памятаць і ведаць, каб перадаць нашым дзецям і ўнукам.

Добавить комментарий