Адзіны ўрок «Хатынь і яе сёстры» прайшоў 22 сакавіка ва ўстанове адукацыі

З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, трагічных падзеях ў Хатыні, фактах генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 22 сакавіка ва ўсіх класах прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя гадавіне трагедыі ў в.Хатынь «Хатынь і яе сёстры». Падчас урока вучням быў прапанаваны прагляд відэаматэрыялу аб злачынствах фашыстаў на тэрыторыі Беларусі, інфармацыя аб спаленых весках, якія раздзялілі лёс Хатыні. Ніколі нельга забыць аб тых жудасных падзеях, якія здзяйснялі фашысты. Трагедыя Хатыні — адзін з шматлікіх фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Хатынь увасабляе сабой беларускія вёскі, шмат з якіх былі спалены разам з людзьмі і ніколі не адрадзіліся.

Добавить комментарий