Агульнашкольны бацькоўскі сход

Агульнашкольны бацькоўскі сход прайшоў 21 верасня. На ім былі закрануты пытанні прафілактыкі правапарушэнняў сярод дзяцей, усталявання паслугі «Бацькоўскі кантроль» ад «Белтэлекам», справаздача па расходванні сродкаў папячыцельскага савета. Для прысутных выступіў інспектар РАУС Ліцкевіч М.Д., спецыялісты па аказанні паслуг насельніцтву «Белтэлекам». Дырэктар школы Ярмашэвіч А.М. звярнула ўвагу бацькоў на асаблівасці адукацыйнага працэсу ў 2023/2024 навучальным годзе, арганізацыю харчавання ў сталовай.

Добавить комментарий