Прафілактыка
15 верасня інспектарам Кныш Н. Г. з вучнямі 5-9 класаў праведзена гутарка па прафілактыцы электратраўматызму.
15 верасня інспектарам Кныш Н. Г. з вучнямі 5-9 класаў праведзена гутарка па прафілактыцы электратраўматызму.
У суботу, 13 верасня, вучні сабраліся на дзень здароўя, які праводзіўся ў школе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень спорту і здароўя» . На старт выйшлі 4 каманды. У выніку пераможцам была прызнана каманда, якую ўзначальваў вучань 9 класа Бяляеў Я. Пасля спаборніцтваў, вучняў пачатковых класаў запрасілі ў падарожжа да зубной шчоткі. Вучні старэйшых класаў удзельнічалі ў спартыўна-забаўляльнай праграме «Фізкультура — залог здароўя». Завяршэннем дня здароўя стала стварэнне газеты «Мы за здаровы лад жыцця».
У першую суботу новага навучальнага года настаўнікі запрасілі вучняў на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Навучэнцы разгадвалі рэбусы, удзельнічалі ў віктарынах, падарожнічалі па старонках гісторыі ўзнікнення беларускага пісьменства.
Працягам шостага школьнага дня сталі цікавыя спартыўныя гульні, прысвечаныя пачатку навучальнага года.
З 1 па 6 верасня ў школе прайшоў тыдзень бяспекі руху. У ходзе тыдня з навучэнцамі праводзіліся гутаркі, практычныя заняткі, віктарына «Што? Дзе? Калі?»
Мэтай гэтага дня стала прывіццё вучням і ўсім работнікам школы навыкаў бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях.
Найперш была праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі ў выпадку надзвычайных сітуацый, а потым вучні пабывалі на ўроку бяспекі, які быў праведзены работнікамі Пружанскага РАНС. Змястоўная гутарка перарасла ў зацікаўлены дыялог інспектара РАНС Прасняк В. В. з вучнямі па праблеме пажарнай бяспекі. Асаблівую цікавасць дзяцей выклікала тэхніка: сучасная пажарная машына і разнастайныя прыстасаванні для работы ў надзвычайных сітуацыях.
1 верасня — гэта заўсёды святочны і адказны дзень не толькі для вучняў, іх бацькоў, але і для настаўнікаў. У гэтым навучальным годзе ў школу прыйшлі працаваць тры маладыя настаўнікі: Жабрун Наталля Васільеўна — настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, Ціхановіч Яўгеній Дзмітрыевіч — настаўнік фізічнай культуры і здароўя, Чарэшка Ганна Уладзіміраўна — настаўнік нямецкай мовы і сацыяльны педагог.
Ці ведаюць вучні як з’явіліся грошы, што такое банк, як ён працуе, якія мары можа здзяйсняць? Ці праўда, што пластыкавымі карткамі могуць карыстацца нават дзеці? На гэтыя пытанні дапамогуць адказаць прадстаўнікі ААТ «Белаграпрамбанк», якое праводзіць акцыю «Твае першыя фінансы» .
ААТ «Белаграпрамбанк» павіншаваў вучняў нашай школы з пачаткам новага навучальнага года і пажадаў ім весела крочыць па краіне ведаў. У падарунак кожны вучань атрымаў каляндар на новы навучальны год, расклад з выявай Агрыка і рэкламную брашуру «Твае першыя фінансы».
Кошт камплектаў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для асоб, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе:
Для ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, незалежна ад формы ўласнасці |
||
Клас | Кошт камплекта | Сума аплаты за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі асобамі, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі |
I клас | 71 399 | 35 700 |
II клас | 56 507 | 28 300 |
III клас | 108 468 | 54 200 |
IV клас | 118 016 | 59 000 |
V клас | 144 598 | 72 300 |
VI клас | 88 638 | 44 300 |
VII клас | 94 812 | 47 400 |
VIII клас | 96 550 | 48 300 |
IХ клас | 135 092 | 67 500 |
Х клас | 167 403 | 83 700 |
ХI клас | 167 040 | 83 500 |
…пад такой назвай прайшоў першы ўрок навучальнага года ва ўсіх класах школы. Правядзенне ўрокаў спрыяла фарміраванню ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў школьнікаў пачуцця гонару за герояў нашай краіны.
Гучалі цудоўныя вершы і песні ваенных гадоў.
А словы асаблівай пашаны былі аддадзены героям-пераможцам.
1 верасня педагогі школы, вучні і іх бацькі сабраліся на ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года. З прывітальным словамі да прысутных звярнуліся дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч і старшыня Шаняўскога сельскага савета С. І. Лапука. Прадстаўнік ААТ «Шані-аграпрадукт» С. В. Зелянееў уручыў грашовыя прэміі вучням, якія летам працавалі ў гаспадарцы.
Вясёлыя песні і інсцэніроўкі парадавалі і вучняў, і шматлікіх гасцей свята. А галоўнымі на ім былі, вядома, першакласнікі, якія атрымалі ў падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кнігу «Беларусь — наша Радзіма».