Рыхтуемся да конкурсу
У суботу удзельнікі драматычнага гуртка рыхтаваліся да ўдзелу ў раённым конкурсе «Тэатральны прыстанак». Мініяцюра «На кірмашы».
У суботу удзельнікі драматычнага гуртка рыхтаваліся да ўдзелу ў раённым конкурсе «Тэатральны прыстанак». Мініяцюра «На кірмашы».
У суботу, 5 красавіка, адбылося пасяджэнне пазнавальнага клуба «Будзем эканомнымі і беражлівымі» з удзелам вучняў 9 — 11 класаў.
На пасяджэнні вучні зрабілі выснову, што чалавецтва прыйшло да той рысы, калі ад разумнага рашэння многіх людзей і кожнага з нас залежыць будучае нашай краіны.
Старшакласнікі прапанавалі 12 правілаў, неабходных для зберажэння вады. Акрамя таго, вучні дамовіліся правесці акцыю «Чысты вадаём».
5 красавіка да Сусветнага дня здароўя ў школе праводзілася фізкультурна-аздараўленчае свята «У рытме здароўя». Свята прайшло ў выглядзе спартландыі. Хоць надвор’е і не спрыяла, але вучні атрымалі вялікі зарад бадзёрасці, энергіі і добрага настрою.
Правядзенне мерапрыемстваў у рамках акцыі “СТОП-СПАЙС” накіравана на папярэджванне распаўсюджвання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў у маладзёжным асяроддзі. Аб мерапрыемствах, праведзеных у школе ў рамках дадзенай акцыі, паведамлялася раней.
27 сакавіка вучні 1 – 5 класаў наведалі Пружанскі аддзел па надзвычайных сітуацыях. З цікавасцю разглядалі экспанаты музея, слухалі аповед пра мінулае і сучаснае службы выратавання.
Кожны вучань з задавальненнем прымяраў касцюм пажарнага. Але найбольш дзецям спадабалася тэхніка.
27 сакавіка вучні 8 класа наведалі горад Брэст. У ВК “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” і “Зімовы сад” БрДУ імя А. Пушкіна яны даведаліся пра гісторыю развіцця нашага роднага краю, убачылі старажытны посуд, аддзенне, пазнаёміліся з раслінамі розных кліматычных зон.
27 сакавіка вучні 5 – 7 класаў наведалі “Замкавы дварцовы комплекс Сапегаў”. Дзеці мелі магчымасць дакрануцца да спадчыны беларускага народа, пазнаёміцца з родам Сапегаў. Пераходзячы з залы ў залу, вучні даведаліся шмат новага і цікавага.
У сакавіку ва ўсіх класах прайшлі тэматычныя бацькоўскія сходы, на якіх абмяркоўваліся праблемы ўжывання наркатычных сродкаў. Бацькі вучняў 9, 11 класаў былі пазнаёмлены з Правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і інструктыўна-метадычным пісьмом “Аб завяршэнні 2013/2014 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў”.
З мэтай павышэння ўзроўню пажарнай бяспекі, прывіцця вучням і работнікам навыкаў бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях 21 сакавіка ў школе была праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі.
20 сакавіка для вучняў старэйшых класаў праведзены кіналекторый на тэму “Спайс — атрута ад розуму”. Вучні пазнаёміліся з журналісцкімі раследаваннямі па тэме “Наркотыкі і моладзь”, даведаліся аб наступствах ужывання спайсаў. абмеркавалі дадзеную праблему ў сваім калектыве і зрабілі для сябе пэўныя вывады.