Да 70-годдзя вызвалення Беларусі…

      У ліпені 2014 года Беларусь адзначыць 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рыхтуючыся да сустрэчы гэтай гістарычнай вехі, мы нізка кланяемся памяці загінуўшых і ветэранам, якія жывуць сярод нас.

      У школе распрацаваны план па падрыхтоўцы святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі. Шмат цікавых і карысных спраў чакае вучняў.

     А днямі адбылася прэзентацыя зменнага стэнда «Ведаць, помніць, ганарыцца…». Матэрыялы, прадстаўленыя на ім,  падрыхтаваны членамі піянерскага актыву пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Каляды А. Г. і настаўніка гісторыі Якімавец С. А.

     Зараз увазе вучняў прадстаўлены рубрыкі «Цана перамогі», «Хроніка вызвалення», «Пружаншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Ветэраны жывуць побач». У рубрыцы «Памяць жыве» размешчаны фотарэпартажы аб сустрэчах з ветэранамі, аб правядзенні тэматычных інфармацыйных гадзін і піянерскіх збораў, аб экскурсіях на памятных мясцінах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеДа 70-годдзя вызвалення Беларусі…

Да ўвагі вучняў!

Рэсурсны цэнтр дзяржаўнай установы адукацыі

«Брэсцкі абласны ліцэй імя П. М. Машэрава»

праводзіць падрыхтоўку навучэнцаў 8 — 11 класаў да прадметных алімпіяд:

23.11.2013 — Біялогія (9 — 11 клас) — аўд. № 625 (636), у 11.55,

г. Брэст, Бульвар Касманаўтаў, 21  (БрДУ імя А. С. Пушкіна)

23.11.2013 — Гісторыя — кабінет № 522 (у дэканата), у 11.55,

 г. Брэст, Бульвар Касманаўтаў, 21  (БрДУ імя А. С. Пушкіна)

23.11.2013 — Руская мова (9 — 11 клас) — аўд. № 327, у 11.55,

 г. Брэст, Бульвар Касманаўтаў, 28  (БрДУ імя А. С. Пушкіна) 

23.11.2013 — Хімія (10 — 11 клас) — кабінет № 431, у 11.45,

 г. Брэст, вул. Маскоўская, 267 (Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт)

23.11.2013 — Матэматыка (8 — 9 клас) — кабінет № 6, (10 — 11 клас) —

кабінет № 11, у 11. 55,  г. Брэст, праспект П. М. Машэрава, 25 

Продолжить чтениеДа ўвагі вучняў!

Аперацыя «Абеліскі»

      Падчас восеньскіх канікулаў вучні не толькі адпачывалі. Дзеці прынялі ўдзел у аперацыі “Абеліскі”, якая стала добрай традыцыяй нашай  школы. Вучні 8-11 класаў прыбралі ад апалага лісця тэрыторыю ля помнікаў на месцах дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава і гібелі генерала Бахарава, якія знаходзяцца на тэрыторыі Шаняўскога сельсавета, а таксама ля памятнага знака на радзіме  Шырмы Р.Р. у вёсцы Шакуны.

    Падобныя мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей пачуццё гонару і патрыятызму за родную краіну, дапамагаюць лепш зразумець нялёгкі подзвіг салдатаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама вучаць паважаць творчую спадчыну знакамітых землякоў і аднавяскоўцаў. 

Продолжить чтениеАперацыя «Абеліскі»

На экскурсію ў Пружаны

      У той час, як старшакласнікі ездзілі ў Стойлы, малодшыя школьнікі пабывалі ў Пружанах. Падчас экскурсіі па гораду дзеці наведалі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, Пружанскі палацык, а таксама ўсклалі кветкі да помніка воінаў-інтэрнацыяналістаў на алеі памяці, якая зусім нядаўна адкрылася ў раённым цэнтры. 

    Асаблівую ўвагу дзяцей прыцягнуў жывы куток у ЦТДМ. Дзеці з вялікім задавальненнем разглядалі марскіх свінак, хамякоў, чарапах і шыншылу, кармілі іх з рук. А яшчэ дзеці пазнаёміліся з работамі дзяцей, якія наведваюць гурткі у ЦТДМ.  Вучням прадэманстравалі работы з цеста, ільну, саломкі, вышыўку і сувеніры, выкананыя ў абрэзкавай тэхніцы.

Продолжить чтениеНа экскурсію ў Пружаны

Сустрэча з драўляным народам Мікалая Тарасюка

      Не сакрэт, што канікулы лепшы час для сумесных вандровак. Гэтым разам вучні школы пад кіраўніцтвам Дзенісюк В.М. і Зорко І.А. здзейснілі экскурсію ў музей народнага майстра Беларусі Тарасюка М.В. у вёску Стойлы. Дзеці былі па-сапраўднаму ўражаныя экспазіцыяй музея, які носіць сімвалічную назву “Успаміны Бацькаўшчыны”. У працах майстра проста і ў той жа час вытанчана адлюстраваны пейзажы роднай вёскі і рэаліі сялянскага жыцця.

   Пасля знаёмства з творамі майстра вучні скарысталіся выдатнай магчымасцю сфатаграфавацца ў цудоўных капелюшах, зробленых Мікалаем Васільевічам. Экскурсія атрымалася насычанай і не пакінула нікога раўнадушным. Дзеці з задавальненнем напісалі свае водгукі ў кнізе пажаданняў. 

Продолжить чтениеСустрэча з драўляным народам Мікалая Тарасюка

Конкурс «На дорогах нет каникул!»

      З мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і скарачэння колькасці ДТЗ з удзелам непаўналетніх з 21 кастрычніка па 13 снежня 2013 года ў школе праводзіцца  дзіцячы конкурс «На дорогах нет каникул!».

      У рамках конкурсу навучэнцам 5 — 9 класаў парапануецца напісаць «пісьмо-зварот» да вадзіцеляў транспартных сродкаў, у якім заклікаць вадзіцеляў выконваць Правілы дарожнага руху, праяўляць узаемаразуменне і ўзаемаветлівасць на дарогах.

Продолжить чтениеКонкурс «На дорогах нет каникул!»

Інфармацыя да ведама

      Калі вас цікавіць інфармацыя, накіраваная на супрацьдзеянне злоўжыванню і распаўсюджанню наркотыкаў сярод моладзі, звяртайцеся  на Інтэрнэт-старонку  http://uvd.brest.by/struktura-ovd/19/

Продолжить чтениеІнфармацыя да ведама

На адкрытым уроку

       З мэтай выканання рашэння педагагічнага савета «Аб сучасных падыходах да кантрольна-ацэначнай дзейнасці» 18 кастрычніка на свой адкрыты ўрок у 5 класе педагогаў школы запрасіла І. М. Коверзнева.

      Настаўніца падзялілася вопытам выкарыстання розных форм і відаў кантрольна-ацэначнай дзейнасці.

      Урок атрымаў высокую ацэнку калег, асабліва каштоўны ён для пачынаючых педагогаў.

Продолжить чтениеНа адкрытым уроку