Віншуем з перамогай!
На раённым этапе IV Рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Зажги костёр добра!” агітбрыгада нашай школы “Подвиг народа бессмертен” заняла другое месца. Віншуем пераможцаў!
На раённым этапе IV Рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Зажги костёр добра!” агітбрыгада нашай школы “Подвиг народа бессмертен” заняла другое месца. Віншуем пераможцаў!
У суботу, 15 сакавіка, у чарговы раз сабраліся вучні школы на Дзень здароўя.
Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні «Вясёлыя спаборніцтвы» і гадзіне зносін «У здаровым целе — здаровы дух».
Вучні сярэдняга звяна змагаліся ў скачках у даўжыню і кіданні мяча. А таксама ім былі прапанаваны гульні на свежым паветры.
З 10 па 14 сакавіка ў школе праводзіўся метадычны тыдзень “Майстэрства і пошук”. Настаўнікі абмяняліся вопытам па тэме “Стварэнне псіхалагічнага камфорту: праблемы і знаходкі”.
Са сваімі напрацоўкамі па тэме “Выкарыстанне Інтэрнэт-рэсурсаў у адукацыйным працэсе” падзяліліся з калегамі ў ходзе семінару Жырыкава Н.І., Дзенісюк В.М., Бяляева І.Р.
Настаўнікі школы мелі магчымасць пазнаёміцца з навінкамі метадычнай літаратуры “Вучоныя — педагогам”, наведаць адкрытыя ўрокі ў сваіх калег Арабей А.Я. і Коверзневай І.М.
Заключным мерапрыемствам тыдня была прэзентацыя педагагічных знаходак “Маё педагагічнае крэда”.
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у школе прайшлі шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай знамянальнай даце.
Гасцямі школы ў гэтыя дні сталі прадстаўнікі мясцовай улады, члены выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікі ААТ “Шані-аграпрадукт”.
Інфармацыйныя гадзіны, сустрэчы, гадзіны-роздумы, выставы і прэзентацыі былі аб’яднаны адзінай тэмай.
На ўсіх мерапрыемствах вялася сур’ёзная размова аб дасягненнях не толькі Беларусі ў цэлым, а найперш нашага раёна. Тэматычныя блокі “Наш край – наш гонар”, “Пружаншчына развіваецца”, “Сённяшні дзень “Шані-аграпрадукт” прадставілі як самі вучні, так і прадстаўнік планава-эканамічнай службы ААТ “Шані-аграпрадукт” І. Б. Страдомская.
Цікавай і змястоўнай была сустрэча старшакласнікаў з кандыдатам у дэпутаты Шаняўскога сельскага Савета, эканамістам ААТ “Шані-аграпрадукт”, выпускніцай школы Талакнянік А. Я.
Аб асаблівасцях правядзення выбарчай кампаніі расказала член выбарчай камісіі А. М. Ярмашэвіч.
З цікавасцю вучні пазнаёміліся з выставай “Чым можа ганарыцца Пружаншчына”.
Пяцікласнікі пад кіраўніцтвам А. В. Вашчук паразважалі над пытаннем “Колькі каштуе бясплатна?”
У гонар свята будынак школы расквеціў Дзяржаўны Сцяг Рэспублікі Беларусь.
Святкуем Дзень Канстытуцыі разам!
Святочны настрой панаваў у школе 7 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, матуль, бабуль, сястрычак, сябровак вучні падрыхтавалі святочны канцэрт. У выкананні вучняў пачатковых класаў гучалі песні, вершы. Удзельнікамі драматычнага гуртка арганізавана пастаноўка казкі «Сказка о мёртвой царевне и о семи богатырях».
Згодна з планам пасяджэння МА класных кіраўнікоў 6 сакавіка было праведзена пасяджэнне клуба «Здаравічок». Пры правядзенні мерапрыемства класны кіраўнік Тарасава М. Б. пазнаёміла навучэнцаў з асноўнымі фактарамі, якія ўздейнічаюць на арганізм чалавека. Займальныя заданні, фізічныя практыкаванні і інш. садзейнічалі далучэнню пачаткоўцаў да здаровага ладу жыцця.
На мінулым тыдні вучні нашай школы прымалі актыўны ўдзел у конкурсе дзіцячых малюнкаў «Адпачынак у вёсцы». Імі падрыхтаваны работы «Сонейка ў акенцы» і «Лета на любы густ». Чакаем падвядзення вынікаў конкурсу!
Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Сярод пераможцаў у намінацыі «малюнак» вучаніца 8 класа нашай школы Бова Кацярына.
Віншуем, Каця!
Далейшых табе поспехаў!
З 24 лютага па 01 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень матэматыкі. Пачаўся ён з агульнашкольнай лінейкі, на якой настаўнікі матэматыкі пазнаёмілі з планам тыдня, вучні праінсцэніравалі матэматычныя міні-сцэнкі, прачыталі вершы.
На працягу тыдня вучні ўдзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах.
Вучні 5, 6, 7 класаў прынялі ўдзел у гульні «Брэйн-рынг» і конкурснай праграме «Матэматычнае кафэ».
Старшакласнікі спаборнічалі і ў інтэлектуальнай гульні «Свая гульня».
Вучняў пачатковых класаў запрасілі на гульнёвую праграму «Востраў скарбаў» і «Свята першага дзясятка».
Пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» нашай школы ў гэтым годзе папоўнілася 7 новымі членамі.
На сходзе пярвічнай арганізацыі членскія білеты ім уручылі дырэктар школы А. М. Ярмашэвіч і сакратар пярвічкі В. Бармута.
У адрас «навічкоў» прагучалі словы віншаванняў і пажаданняў поспехаў у вучобе і актыўнай грамадзянскай дзейнасці.