Свята жанчын
Святочны настрой панаваў у сельскім клубе 5 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, матуль, бабуль, сястрычак, сябровак вучні школы і работнікі клуба падрыхтавалі святочны канцэрт. У праграме былі песні, вершы, танцы, інсцэніроўкі.
Святочны настрой панаваў у сельскім клубе 5 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, матуль, бабуль, сястрычак, сябровак вучні школы і работнікі клуба падрыхтавалі святочны канцэрт. У праграме былі песні, вершы, танцы, інсцэніроўкі.
Суботні дзень, 5 сакавіка, быў прысвечаны жанчынам. Пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурснай праграме “ Міс пачатковай школы”, паштоўку “ Ад шчырага сэрца” стварылі вучні 7 класа, а старшакласніцы паказалі сябе ў конкурснай праграме “А- ну, дзяўчынкі”.
У суботу, 27 лютага, прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню прафілактыкі наркаманіі. Пачаткоўцы выпусцілі газету “Наркаманія – гэта…”. Для старшакласнікаў прайшла акцыя “Моладзь супраць наркотыкаў”, якую арганізавалі члены ГА “БРСМ”. Трэнінгавы занятак “Моладзь і наркотыкі” сабраў вучняў сярэдняга звяна, у ходзе якога яны пералічылі і яшчэ раз абмеркавалі ўсе наступствы ўжывання наркотыкаў, праглядзелі і абмеркавалі відэафільм “Моладзь і наркотыкі”.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у школе адбыўся агляд строю і песні. На працягу некалькіх тыдняў ішла штодзённая падрыхтоўка да конкурсу, таму журы, у склад якога ўвайшлі былыя вайскоўцы і педагогі школы, было складана вызначыцца з пераможцамі. І ўсё ж ІІІ месца было аддадзена вучням 5, 6, 8 і 10 класаў, ІІ — 4 і 9 класаў, а перамогу святкавалі навучэнцы 3 і 7 класаў.
Падзячным пісьмом епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана ўзнагароджана вучаніца 7 класа Германовіч А., якая прыняла ўдзел у 9 Міжнародным конкурсе «Прыгажосць Божага свету» і заняла 2 месца.
Граматай абласнога ўпраўлення адукацыі ўзнагароджана настаўніца біялогіі і геаграфіі Граб В. М. за высокія дасягненні ў эколага-біялагічным накірунку.