Мы — сапраўдныя вучні
Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло 28 верасня ў першакласнікаў. Разам з класным кіраўніком Шпарла Г. А. вучні пабывалі ў цудоўнай Краіне Ведаў, атрымалі свае першыя падручнікі.
Свята “Пасвячэнне ў вучні” прайшло 28 верасня ў першакласнікаў. Разам з класным кіраўніком Шпарла Г. А. вучні пабывалі ў цудоўнай Краіне Ведаў, атрымалі свае першыя падручнікі.
Першыя дні Тыдня творчасці былі вельмі насычаныя. Вучні школы прынялі ўдзел у віктарыне «Знатакі жывапісу», праявілі сваю фантазію ў стварэнні восеньскіх букетаў, паспаборнічалі ў конкурсе «Вясёлыя фігуры».
У суботу, 24 верасня, вучняў пачатковых класаў запрасілі наведаць экалагічную гульню “Маленькая краіна”. Дзеці разам з Дамавіком і казачнымі героямі здзейснілі завочнае падарожжа ў краіну звяроў і птушак.
Вучні сярэдніх класаў прынялі ўдзел у экалагічнай віктарыне “І стане мачахай Зямля”.
Інтэрактыўная гульня “Лёс прыроды – наш лёс” захапіла вучняў старшага ўзросту нетрадыцыйным правядзеннем і актуальнымі пытаннямі.
Таксама ў гэты дзень была праведзена акцыя “Чысціня вакол нас”. Наведвальнікі драматычнага гуртка рыхтаваліся да Дня настаўніка. З вялікай ахвотай і захапленнем вучні наведалі секцыю па валейболе.
20 верасня для вучняў пачатковых класаў была праведзена гульня-падарожжа “Акцябронак, піянерам быць гатовы?”. Галоўнымі ўдзельнікамі былі другакласнікі. У ходзе гульні яны рыхтаваліся да ўступлення ў акцябраты.
У суботу, 17 верасня, пачаткоўцы адправіліся ў гульнёвае падарожжа ў Краіну прававых ведаў. Затым іх чакала спартыўная эстафета “Заалагічныя забегі”.
Інтэлектуальная гульня “Я чалавек! Я маю права” прайшла сярод вучняў сярэдняга звяна. Дзеці разам з настаўнікам Ціхановічам Я. Д. праглядзелі і абмеркавалі прэзентацыю.
15 верасня – Дзень бібліятэк Беларусі. У гэты дзень для вучняў 5 – 6 класаў прайшоў бенефіс “Ёсць такі чытач”. У ходе мерапрыемства вучні самі мелі магчымасць праглядзець свае чытацкія фармуляры і выявіць лепшых, самых актыўных чытачоў гэтага навучальнага года.
13 верасня ў піянерскай дружыне імя Марата Казея прайшоў збор-старт “Піянерская арганізацыя і я гаспадар у ёй”. Збор праходзіў у форме гульні-падарожжа. Піянеры па чарзе выбіралі заданні, выконвалі іх, а потым прадстаўлялі на суд журы. У ходзе мерапрыемства піянеры развівалі пазнаваўчы інтарэс і замацоўвалі веды па Статуту ГА “БРПА”.
13 верасня для вучняў пачатковых класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна “Выбары – 2016”. Перад вучнямі выступіла намеснік старшыні выбарчай камісіі Бяляева І.Р., якая пазнаёміла ўсіх прысутных з ходам галасавання на Шаняўскім выбарчым участку. Потым дзеці ў гульнёвай форме пазнаёміліся з ходам галасавання і выбралі адзінага любімага казачнага героя.
На ўрок-падарожжа «Горад здароўя» ў суботні дзень запрасіла пачаткоўцаў настаўніца Коверзнева І. М.
Чароўны забаўляльны свет біялогіі вучні 5 — 6 класаў пачалі з заняткаў гуртка «Юны біёлаг». Члены гуртка вывучалі пад мікраскопамі разнастайныя біялагічныя аб’екты.
Дзень здароўя, прысвечаны пачатку навучальнага года, пачаўся з агульнашкольнага пастраення. Намеснік дырэктара Жэдзік Г. М. пажадала ўсім моцнага здароўя, цярпення, натхнення і перамогі ў правядзенні легкаатлетычнай эстафеты.