Организация образовательного процесса в 2016/2017 учебном году
На апошняй лінейцы былі адзначаны самыя актыўныя ўдзельнікі лагернай змены. Усім наведвальнікам былі ўручаны невялікія сувеніры.
Закончыў сваю работу аздараўленчы лагер “Дружба”. Святочная праграма “Бывай, наш летні лагер!” прайшла на сцэне сельскага клуба. У гэты дзень была выбрана “Міс лагера”. Удзел у конкурснай праграме прынялі вучаніцы 5, 7 класаў: Кавальчук А., Бульц Д., Дзянісік А., Германовіч А. Дзяўчынкі загадзя рыхтавалі прычоскі, стваралі адзенне з падручнага матэрыялу, прымалі ўдзел у конкурсах. Журы абрала пераможцай Бульц Дар’ю.
Вялікай папулярнасцю наведвальнікаў лагера карысталіся спартыўныя мерапрыемствы: эстафеты, спартландыі. У дзень Алімпійца была праведзена эстафета “Усе на старт!”, якая паказала сапраўдныя магчымасці каманд. Самай спрытнай і мацнейшай аказалася каманда Палешука А.
Выхавальнікі лагера наведалі майстар-клас «У краіне арыгамі», які паказала кіраўнік гуртка ДПМ пры Шаняўскім сельскім клубе Кабрынец Т.Ф. Дзяўчынкі зацікавіліся вырабам падзелак з газет. У стылі арыгамі яны падрыхтавалі віншавальную паштоўку. Таксама Таццяна Фёдараўна наладзіла выставу «Папяровыя фантазіі». На выставе дзеці ўбачылі кветкі, вазы для кветак, кошыкі, закладкі для кніг, падстаўкі, рамкі і шмат іншага. Усім вельмі спадабалася ўбачанае.
Застаюцца лічаныя дні да заканчэння лагернай змены. За гэты час дзеці адпачылі, знайшлі сабе новых сяброў, больш даведаліся аб гісторыі, культуры, прамысловасці свайго раёна. У апошнія дні дзеці рыхтуюць праграму да закрыцця лагера.
У лагеры сумаваць не прыходзіцца. Кожны дзень насычаны новымі падзеямі і экскурсіямі. Цікавай і пазнаваўчай была экскурсія ў раённы аддзел МНС. Дзеранчук С. М. правёў дзяцей па ўсёй тэрыторыі аддзела МНС, пазнаёміў з экспазіцыяй музея. Дзецям прадэманстравалі сучасную пажарную тэхніку. Яны з задавальненнем прымяралі форму пажарных, рэзалі метал. У кабіне пажарнага аўтамабіля адчулі сябе сапраўднымі выратавальнікамі.
Кожны дзень у лагеры праводзяцца спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Вельмі падабаецца дзецям гульня “Лапта” і камандныя эстафеты. У такіх мерапрыемствах удзельнічаюць дзеці розных узростаў.
У адпаведнасці з пунктам 11 Нацыянальнага плана дзеянняў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці на 2016-2020 гады, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2015 г. № 743, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ў асобе ДНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах» сумесна з міжнародным фондам падтрымкі дзікай прыроды «Чырвоны бор» арганізуе правядзенне ў 2016 годзе Адкрытага нацыянальнага конкурсу фотаздымкаў дзікай прыроды з міжнародным удзелам «Залатая рысь» у рэжыме анлайн праз сайт http://golden-lynx.biobel.by/.
Тэрмін прыёму работ с16 мая па 30 верасня 2016 года.
Калі на вуліцы ідзе дождж, дзеці з задавальненнем гуляюць у шахматы і шашкі. Старэйшых зацікавіла настольная гульня “Манаполія”. Умовы гульні хоць і складаныя, але вельмі захопліваюць выхаванцаў.