Азбука фінансавай граматнасці

У рамках тыдня фінансавай граматнасці, які праходзіць у школе з 25 па 31 сакавіка, вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў гадзіне асветы “Фінансавая граматнасць: вучыся распараджацца грашыма разумна”.  Вучні 5 — 7 класаў праявілі свае веды ў эканамічным эрудыцыёне  “Мае фінансы”. Старшакласнікі былі запрошаны на гадзіну фінансавай граматнасці «Банкаўская картка: плюсы і мінусы». Падчас мерапрыемстваў вучні пазнаёміліся з відамі банкаўскіх плацёжных картак,  спосабамі безнаяўнага разліку за тавары і паслугі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дысконтнымі карткамі, якія дапамагаюць з’эканоміць грашовыя сродкі.

Добавить комментарий