Быць чалавекам на Зямлі

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву школы ў рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі тэрыторыю ўздоўж дарогі па вуліцы Палявой, смецце на пустцы з боку ад вуліцы Школьнай, дзве аўтамабільныя стаянкі. Таксама пабелены дрэвы ў скверы і садзе, высечана маладая порасль уздоўж спартыўнай пляцоўкі. Знайшлася яшчэ работа і на школьным двары.

Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносяць задавальненне.

Добавить комментарий