Смотри и помни

В рамках Республиканского культурно-патриотического киномарафона “Смотри и помни”, посвящённого 80-летию начала Великой Отечественной войны, в ГУО “Шеневская средняя школа     имени Миколы Засима” прошли  просмотры фильмов “Брестская крепость” (7 класс), “Возьму твою боль” (9 класс), “Иваново детство”       (5 класс), “Летят журавли” (10 класс).

         Ребята не только посмотрели фильмы, приняли активное участие в обслуждении, но и создали видеоролики, в которых отразили свои взгляды на события, изображённые в фильмах.

Смотри и помни

СМОТРИ И ПОМНИ

Продолжить чтениеСмотри и помни

Абаронцам прысвячаем

Выніковым мерапрыемствам Месячніка патрыятычнага выхавання стаў конкурс інсцэніраванай песні «Песні вайны. Песні аб вайне». Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі вучні 3-10 класаў. Усе атрымалі граматы і бурныя апладысменты гледачоў.

Продолжить чтениеАбаронцам прысвячаем

Вечна ў памяці

Збор піянерскай дружыны «Гаўрошы Вялікай Айчыннай вайны», прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста, адбыўся 8 лютага. Актыўнымі яго ўдзельнікамі сталі вучні 5-8 класаў. Перагортваючы старонкі відэальбома вучні знаёміліся з жыццём і подзвігамі сваіх аднагодкаў: Марата Казея, Мікалая Гойшыка, Валі Коціка, Зіны Партновай і іншых. Лейтматывам збору сталі словы, што гучаць як рэквіем «Помнім! Шануем! Ганарымся!».

Продолжить чтениеВечна ў памяці

Бавім час цікава

6 лютага пачаткоўцы прынялі ўдзел у гадзіне мужнасці “Агеньчык памяці”. Вучні 5, 6 класаў узгадалі імёны землякоў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, наведаўшы гадзіну памяці “Я вам жить завещаю”. Урок мужнасці “Подзвігу народа жыць у вяках” сабраў вучняў 7 – 9 класаў.

Продолжить чтениеБавім час цікава

Мы памятаем, мы ганарымся

Традыцыйным у школе з’яўляецца Месячнік патрыятычнага выхавання, які заўсёды праходзіць у лютым. На зборы піянерскага атрада імя Зіны Партновай “Вялікая Айчынная вайна ў лічбах” у 7 класе вучні яшчэ раз нагадалі асноўныя факты, падзеі, людскія страты, помнікі-сведкі Вялікай Айчыннай вайны. Вучні 9 класа падчас правядзення класнай гадзіны «Вайна ў памяці народа» і вучні 6 класа  пры наведванні ўрока мужнасці «Мы помнім» прадставілі інфармацыю аб трагічных старонках гісторыі беларускага народа, узгадалі імёны нашых землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і абмеркавалі прэзентацыю «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў».

Продолжить чтениеМы памятаем, мы ганарымся

75-годдзю Перамогі прысвячаецца

Рашэннем журы рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы», прысвечанага 75-годдзю Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны калектыў вучняў школы (кіраўнік Каляда А.Г.) за творчую работу «Мемарыяльны вянок славы».

Продолжить чтение75-годдзю Перамогі прысвячаецца

22 чэрвеня ў лагеры прайшоў Дзень Памяці. У рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» прайшла аднайменная інфармацыйная хвілінка «Павінны ведаць, каб памятаць». У гэты ж дзень выхаванцы наведалі помнік ахвярам фашызму ў аг. Шані. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых аднавяскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтение

Памяць будзе жыць

Урачысты мітынг-рэквіем «Памяць будзе жыць вечна», у якім прынялі ўдзел вучні 11 класа і адміністрацыя школы, на пярэдадні Дня Перамогі адбыўся ля помніка ахвярам фашызму ў аграгарадку Шані.

З вуснаў маладых людзей гучалі пранікнёныя словы ўдзячнасці героям, якія прынеслі Перамогу нашай Радзіме.

Прагучалі таксама прозвішчы 215 нашых землякоў, якія загінулі на франтах, былі закатаваны фашыстамі: іх памяць прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.

Да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі.

Продолжить чтениеПамяць будзе жыць