Канікулы — час экскурсій

У гэты ж дзень вучні 5, 7-8 класаў адправіліся ў цікавае падарожжа па Брэсцкай вобласці, наведалі Музей касманаўтыкі ў в. Тамашоўка. Падчас экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з этапамі вывучэння Сусвету, засваення касмічнай прасторы, даведаліся аб жыцці і подзвігах першага беларускага касманаўта – Пятра Ільіча Клімука, акунуліся ў свет прыгажосці раслін зімовага саду. Вяртаючыся з аграгарадка Тамашоўка, школьнікі здзейснілі экскурсію па тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», дзе ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, хвілінай маўчання.

Продолжить чтениеКанікулы — час экскурсій

Канікулы — пазнавальна і карысна

29 сакавіка для вучняў пачатковых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня “Знайка”, інтэрактыўная гульня «Піянерская мазаіка». Старшакласнікі праглядзелі і абмеркавалі відэафільм “Ворагі”, які яшчэ раз нагадаў аб жудасных падзеях Хатыні.

Настаўнікі працягваюць падрыхтоўку школьнікаў да ўдзелу ў раённым этапе алімпіяд па прадметах.

 

Продолжить чтениеКанікулы — пазнавальна і карысна

Памяць і боль Пружаншчыны

Вучні ўстановы наведалі помнік спаленым вёскам Пружаншчыны. Кіраўнік па ваенна-патрыятычных выхаванні Арабей А.Я. расказала вучням аб зверствах фашыстаў у гады вайны на тэрыторыі раёна. 57 вогненных шрамаў засталося на целе Пружанскага раёна, 57 спаленых вёсак, 6 з якіх  так і не адрадзіліся. Аб гэтым трэба памятаць!

Продолжить чтениеПамяць і боль Пружаншчыны

Мы — за мір!

24 сакавіка для пачаткоўцаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна «Кожны з нас у адказе за мір на вялікай планеце». Падчас мерапрыемстваў вучні даведаліся аб тым, што наша краіна робіць усё магчымае для вырашэння канфліктаў мірным шляхам, што беларусы разумеюць, што захаванне міру на Зямлі можа быць дасягнута толькі ў выніку асабістай пазіцыі кожнага чалавека, які асэнсоўвае сваю адказнасць за захаванне спакою.

 

Продолжить чтениеМы — за мір!

Жыві і памятай!

23 сакавіка вучні старшых класаў наведалі ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” выставу “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах раследавання” і выставу работ Машэ Бернштэйна “Дзіцячы погляд з вечнасці”, прымеркаваныя да Году гістарычнай памяці. Акрамя гэтага для вучняў была праведзена аглядавая экскурсія па музеі. Старшакласнікаў зацікавіла выстава работ народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка, творчая спадчына якога вядома далёка за межамі Пружаншчыны. Вучні атрымалі шмат каштоўнай інфармацыі пра вясковыя прылады працы і побыту, іх значэння і выкарыстання.

Продолжить чтениеЖыві і памятай!

Аб чым звіняць званы Хатыні

22 сакавіка – дзень памяці хатынскай трагедыі. З нагоды 79 – гадавіны гэтай жахлівай падзеі, з мэтай фарміравання ў маладога пакалення ўяўлення аб падзеях у Хатыні як прыкладзе палітыкі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны для вучняў Шаняўской сярэдняй школы, як і ўсіх школьнікаў Беларусі прайшоў адзіны ўрок “О чём звонят колокола Хатыни”.

Перад вучнямі школы  выступілі старшыня Шаняўскога сельвыканкама Лапука С.І., дэпутат раённага Савета дэпутатаў А.М. Ярмашэвіч, якія расказалі аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб “сёстрах Хатыні” на зямлі Пружаншчыны. Праведзены ўрок стаў не толькі напамінам аб прычынах і маштабах трагедыі ў Хатыні, але і перасцярогай, заклікам помніць, каб захаваць мір на зямлі Беларусі. Як сімвал памяці на школьных дошках з’явіліся маленькія званочкі.

А пасля завяршэння ўрока ўсе вучні, госці і педагогі выйшлі ў цэнтр аг.Шані да помніка ахвярам фашызму, каб яшчэ раз аддаць загінуўшым даніну павагі і памяці.

Продолжить чтениеАб чым звіняць званы Хатыні

Хатынь. Иди и смотри!

22 марта 1943 г.

Трагедия произошла утром 22 марта 1943-го. Накануне в перестрелке с партизанами убит немецкий шеф-командир роты Ганс Вельке. Случай из ряда вон для нацистов. Вельке известен в Германии: спортсмен, олимпийский чемпион 1936 г. Фашисты пришли в ярость. Для подкрепления были вызваны полицейские из Плещениц, а также эсэсовцы особого батальона Дирлевангера. В ходе карательной операции вышли к Хатыни — небольшой деревне из 26 хат.

Всех, кто там был, согнали в сарай. И подожгли… Жуткие рыдания, крики поднялись над округой. Кто-то вырывается из огня, но падает, скошенный пулей… Дети, старики, женщины, целые семьи. 75 детей до 16 лет, 74 взрослых. Все имена установлены.

Шесть человек стали свидетелями хатынской трагедии: единственный взрослый свидетель (Иосиф Каминский) и пятеро детей.

Иосиф Каминский, чья скульптурная фигура с погибшим сыном на руках встречает всех, кто посещает мемориальный комплекс «Хатынь», вспоминал, как поднял обгоревшего сына, а у того свисали кишки…

Сегодня ни на одной карте не найти белорусскую деревню Хатынь Логойского района. На ее месте в 1969 году был открыт мемориальный комплекс «Хатынь», ставший символом всех сожженных деревень Беларуси.

Продолжить чтениеХатынь. Иди и смотри!

Мы — грамадзяне Беларусі!

У ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» для вучняў 8 класа прайшло мерапрыемства «Мы разам», прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Падарункавае выданне «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» уручыў  Пекуну Сяргею старшыня Шаняўскога сельскага савета Лапука С.І.

Продолжить чтениеМы — грамадзяне Беларусі!

15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» вучань 8 класа ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» Канюшык Аляксей прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Такую магчымасць Аляксей меў як лепшы спартсмен установы.

 

Продолжить чтение15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь