Жыві і памятай!

23 сакавіка вучні старшых класаў наведалі ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” выставу “Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах раследавання” і выставу работ Машэ Бернштэйна “Дзіцячы погляд з вечнасці”, прымеркаваныя да Году гістарычнай памяці. Акрамя гэтага для вучняў была праведзена аглядавая экскурсія па музеі. Старшакласнікаў зацікавіла выстава работ народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка, творчая спадчына якога вядома далёка за межамі Пружаншчыны. Вучні атрымалі шмат каштоўнай інфармацыі пра вясковыя прылады працы і побыту, іх значэння і выкарыстання.

Добавить комментарий