Канікулы з карысцю
Цікавыя спартландыі, відэасеансы, кіналекторыі, гадзіны перасцярогі вабяць школьнікаў падчас зімовых канікул.
Цікавыя спартландыі, відэасеансы, кіналекторыі, гадзіны перасцярогі вабяць школьнікаў падчас зімовых канікул.
Падчас экскурсіі ў г. Пружаны вучні 5 — 7 класаў наведалі у Палацы культуры пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў, прысвечаны вайне ў Афганістане. Даведаліся шмат новага і цікавага аб жыцці маладых, жыццярадасных рабят, хто з гонарам выконваў свой воінскі абавязак. Незабыўныя ўражанні засталіся ў школьнікаў і ад наведвання музейнага пакоя «Зала Перамогі», размешчанага ў Пружанскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Вучні пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся аб вялікім подзвігу нашых суайчыннікаў падчас вайны, узгадалі рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія гадзіны, змаглі патрымаць у руках зброю часоў ваеннага ліхалецця.
Вучні 10 класа прынялі ўдзел у раённым прафарыентацым мерапрыемстве «У свеце прафесій». Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з магчымасцямі і патэнцыялам арганізацый і прадпрыемстваў раёна. У ходзе наведвання Пружанскага РАНС старшакласнікаў расказалі аб тактыцы дзеянняў пажарных у розных надзвычайных сітуацыях, аб спосабах эвакуацыі пацярпелых. Таксама яны маглі памераць амуніцыю і адчуць сябе сапраўдным выратавальнікам.
Таварыская сустрэча па валейболе ў ДУА «Шарашоўская сярэдняя школа» атрымалася захопліваючай. Спартыўны дух дапамог удзельнікам атрымаць ад спаборніцтваў шмат задавальнення. Яшчэ доўга гэтая гульня будзе выклікаць усмешку і прыемныя ўспаміны.