Канікулы ў лагеры. Дзень чацвёрты

Чацвёрты дзень канікул быў вельмі насычаны рознымі мерапрыемствамі. Удзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі «Як здорава пад мірным небам жыць» дапамог выхаванцам раскрыць свае ўменні ў дэкламаванні вершаў, выкананні песень аб роднай зямлі і мірным небе, складанні прыказак і прымавак. Цікавай і захапляльнай была экскурсія для выхаванцаў аздараўленчага лагера па сацыяльных аб’ектах аграгарадка. Вучні наведалі магазін «Вясна», комплексны прыёмны пункт, паштовае аддзяленне сувязі. Гадзіна памяці «Спасибо деду за Победу», якая была праведзена каля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані, яшчэ раз нагадала дзецям аб тым, што памяць пра загінуўшых павінна заўсёды быць у нашых сэрцах.

Добавить комментарий