Канікулы ў лагеры. Дзень шосты

Дні ў аздараўленчым лагеры праходзяць заўсёды хутка і весела. Асабліва захапляюць выхаванцаў творчыя конкурсы, спартыўныя эстафеты, гульні на свежым паветры, якія ўзнімаюць дух спаборніцтва і даюць магчымасць кожнаму праявіць свае лепшыя фізічныя якасці. У рамках Года міру і стварэння школьнікі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прысвечаных трагічнаму лёсу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Імёны герояў назаўсёды застануцца ў памяці малодшага пакалення.

Добавить комментарий