Фестываль «Песні вайны, песні аб вайне» прайшоў 23 лютага

23 лютага ў рамках марафона патрыятычных спраў прайшоў фестываль ваенна-патрыятычнай песні «Песні вайны, песні аб вайне», у якім прынялі ўдзел як вучні 1-11 класаў, так і педагогі. Шмат цудоўных песень прагучала аб Вялікай Айчыннай вайне, аб салдатах, іх буднях і подзвігах. Усе з пачуццём патрыятызму і гонару за сваю Радзіму спявалі ваенныя песні. Пранікнёныя і душэўныя словы песень нікога не аставілі абыякавымі. Такія мерапрыемствы выхоўваюць пачуццё патрыятызму, любові да Радзімы, гонару за салдат, якія аддалі сваё жыццё за Перамогу над фашыстамі.

Продолжить чтениеФестываль «Песні вайны, песні аб вайне» прайшоў 23 лютага

У піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”

У Міжнародны дзень юнага героя-антыфашыста ў піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”. Актывісты дружыны нагадалі аб тяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю мірных жыхароў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб дзейнасці і самаадданасці піянераў-герояў, якія цаной свайго жыцця набліжалі перамогу. Вучні праглядзелі відэасюжэт, якія больш падрабязна расказаў пра подзвіг З.Партновай, М.Казея, Л.Голікава, А.Чакаліна, В.Коціка, Л.Герасіменка. Піянеры змайстравалі белых голубаў, сімвал міру і згоды на планеце, і прыйшлі да высновы, што мір на зямлі патрэбна берагчы.

Продолжить чтениеУ піянерскай дружыне імя М.Казея прайшоў збор “Юныя абаронцы за мір і свабоду”

Збор атрада «А былі разам дзяцінства і вайна», прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста прайшоў у піянерскім атрадзе імя Л. Голікава. Вучні 7 класа нагадалі страшныя падзеі вайны, расказалі і абмеркавалі становішча простых людзей, дзяцей. Іх сэрцы былі напоўнены болем, жудасам, жаданнем дапамагчы. Дзеці, як і многія салдаты,  таксама змагаліся за мірнае неба. Многія з іх памерлі ад варожых куль альбо ў засценках фашыстаў. Але памяць аб подзвігах піянераў-герояў заўсёды будзе жыць з намі!

Збор піянерскага атрада імя  З.Партновай называўся “Юныя героі Беларусі” і быў таксама прысвечаны нашым маленькім героям, якія цаной свайго жыцця змагаліся за перамогу і ўнеслі вялікі ўклад у яе набліжэнне. Мы памятаем, пакуль жывем!

Продолжить чтение

Адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні» прайшоў у школе

Адзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні», прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы Ала, прайшоў з удзелам выконваючай абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага савета Бяляевай І.Р. Ірына Рыгораўна расказала дзецям аб гістарычным мінулым беларускага народа, аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аб трагедыі ў вёсцы Ала. Гісторыя гэтай вёскі падобна гісторыі Хатыні. Гэта наша гісторыя, якую мы не маем права забыць, а павінны памятаць і ведаць, каб перадаць нашым дзецям і ўнукам.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок «Ала — сястра Хатыні» прайшоў у школе

Ушаноўванне памяці ахвяр генацыду

Штогод 9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства. Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года. Дата была абрана не выпадкова: у 1948 годзе 9 снежня была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. Падчас Другой сусветнай вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі — амаль 3 млн чалавек. Напярэдадні гэтай журботнай даты навучэнцы 1-3 і 5-7 класаў наведалі фотадакументальную выставу «Па матэрыялах расследавання фактаў генацыду беларускага народа: Пружанскі раён» у ДУК «Шаняўскі сельскі клуб — бібліятэка».

 

Продолжить чтениеУшаноўванне памяці ахвяр генацыду

Наведанне фотадакументальнай выставы «Па матэрыялах расследвання фактаў генацыду беларускага народа:  Пружанскі раён»

7 снежня навучэнцы 4, 8, 9, 11 класаў пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Чыбісавай М.В. наведалі фотадакументальную выставу «Па матэрыялах расследвання фактаў генацыду беларускага народа:  Пружанскі раён» у ДУК «Шаняўскі сельскі клуб — бібліятэка».

Продолжить чтениеНаведанне фотадакументальнай выставы «Па матэрыялах расследвання фактаў генацыду беларускага народа:  Пружанскі раён»

Навучэнцы 6-9 класаў здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

2 снежня навучэнцы 6-9 класаў у рамках навучальных прадметаў «Беларуская літаратура» і «Мастацтва» здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Гэта па-сапраўднаму вялікае месца, абвеянае вайсковай славай. Месца, якое стала на многія гады прыкладам стойкасці, адвагі і бязмежнай мужнасці.
У рамках экскурсіі навучэнцы наведалі ўнікальны археалагічны музей «Бярэсце», які з’яўляецца адзіным у Еўропе музеем сярэднявечнага ўсходнеславянскага горада.

Продолжить чтениеНавучэнцы 6-9 класаў здзейснілі адукацыйную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

Наведваем выставу «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 1-4 класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі школьную выставу «Генацыд беларускага народа». Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Чыбісава М. В. правяла экскурсію па матэрыялах выставы. Марына Валер’еўна расказала дзецям пра страты, якія панесла наша краіна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, факты генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна.

 

Продолжить чтениеНаведваем выставу «Генацыд беларускага народа»

Велапаход выхаднога дня

Члены пошукавага атрада пад кіраўніцтвам кіраўніка па ВПВ Чыбісавай М.В. і класнага кіраўніка Жырыкавай Н.І. здзейснілі велапаход па маршруце «Аг. Шані — в. Шакуны — в. Козі Брод». Дзеці пабывалі на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, ля памятнага знака на радзіме Р.Шырмы,  беларускага харавога дырыжора, фалькларыста, грамадскага і музычнага дзеяча, публіцыста, літаратуразнаўцы.

Продолжить чтениеВелапаход выхаднога дня

Наведванне выставы «Генацыд беларускага народа»

Навучэнцы 8,9 класаў наведалі школьную фотавыставу «Генацыд беларускага народа». Дзеці пазнаёміліся з інфармацыяй аб фактах генацыду на тэрыторыі Пружанскага раёна, рабоце органаў пракуратуры па ўстанаўленні фактаў генацыду, лёсе савецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Продолжить чтениеНаведванне выставы «Генацыд беларускага народа»