Яшчэ адзін «ШАГ»

28 красавіка для вучняў 6 — 7 класаў была праведзена тэматычная класная гадзіна — Урок памяці «И помнит мир спасённый… «.
Усе ведаюць жахлівую трагедыю, якая адбылася з вёскай Хатынь. Лёс Хатыні падзялілі шматлікія населеныя пункты нашай краіны, многія не былі адноўлены. На мерапрыемстве дзеці даведаліся пра мемарыялы і помнікі, прысвечаныя ахвярам фашысцкага акупацыйнага рэжыму. Наша грамадства беражліва ўшаноўвае памяць і ставіцца з павагай да каштоўнасцей часоў Вялікай Айчыннай вайны, і вучні нашай школы не з’яўляюцца выключэннем.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

21 красавіка для вучняў 9 класа быў праведзены занятак школы актыўнага грамадзяніна. Тэма: «Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў»

Дзеці ўзгадалі асноўныя этапы аперацыі «Баграціён»; у чым была сутнасць новай тактыкі «катлоў»; калі былі вызваленыя абласныя цэнтры; як вялася рэйкавая вайна.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Сіла краіны ў адзінстве народа

У рамках адукацыйнага праекта «ШАГ» для старшакласнікаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна «Беларусь — краіна міру, сяброўства і добрасуседства».

У ходзе мерапрыемства класны кіраўнік звярнула ўвагу вучняў на тое, што згодна артыкула 79 Канстытуцыі нашай краіны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Таксама акцэнт зроблены на тое, што краіна і сёння робіць усё магчымае, каб дапамагчы іншым краінам знайсці выйсце ў рашэнні канфліктных пытанняў.

 

Продолжить чтениеСіла краіны ў адзінстве народа

Беларусь — краіна міру, сяброўства і добрасуседства

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў уяўлення аб міры як мнагазначным паняцці, раскрыцця значымасці захавання і ўмацавання міру як вышэйшай каштоўнасці, фарміравання ў вучняў ўяўлення аб міралюбівай палітыцы Рэспублікі Беларусь у рамках адукацыйнага праекта «ШАГ» вучні 5 — 8 класаў былі запрошаны для ўдзелу ў адзінай інфармацыйнай гадзіне, падчас якой былі прагледжаны і абмеркаваны відэафрагменты на тэму «Беларускія ваенныя забяспечваюць бяспеку межаў», зроблены высновы, што мірнае неба над галавой — самае каштоўнае, што можа мець чалавецтва, што мы і ёсць тыя людзі, якія павінны прынесці шчасце і  дабро ў гэты свет, зрабіць яго лепшым і святлейшым.

 

Продолжить чтениеБеларусь — краіна міру, сяброўства і добрасуседства

Яшчэ адзін «ШАГ»

3 сакавіка  для вучняў 9 класа быў праведзены занятак па тэме «Баявая, дыверсійная і агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан». Вучні актуалізавалі веды пра «новы парадак», усталяваны акупацыйнай уладай, даведаліся пра асноўныя этапы «рэйкавай вайны», высветлілі асаблівасці вядзення партызанамі антыфашысцкай прапаганды.

 

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «ШАГ» для вучняў 8, 9, 11 класаў прайшла гадзіна асветы «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту», падчас якой старшакласнікі атрымалі інфармацыю аб складзе Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, аб асноўных задачах, якія вырашаюць органы пагранічнай службы. Дзеці даведаліся, чым займаецца мытная служба і якая роля ў забеспячэнні бяспекі адводзіцца беларускім выратавальнікам. Адзначылі, што прафесія воіна, абаронцы Айчыны заўсёды была, ёсць і будзе.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

Чарговая сустрэча вучняў 9 класа з настаўнікам гісторыі адбылася 17 лютага ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Тэма: «Падпольная барацьба». Дзеці высветлілі, чым займаліся падпольшчыкі, пазнаёміліся з гістарычнымі дакументамі, якія рэгулявалі дзейнасць падпольнага руху, паглядзелі на тагачасныя газеты і ўлёткі.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Яшчэ адзін «ШАГ»

3 лютага вучні 9 класа зноў сабраліся на занятак школы актыўнага грамадзяніна — «ШАГ». Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра рух Супраціўлення, які разгарнуўся па ўсёй Еўропе, высветлілі асаблівасці партызанскай і падпольнай барацьбы ў СССР, адказалі на пытанне аб прычынах такога масавага адпору фашысцкім захопнікам.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Ганаруся за Беларусь. Мір міжканфесійны. Мір міжнацыянальны

Пад такой назвай у рамках праекта «ШАГ» для вучняў 8-9, 11 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна, падчас якой старшакласнікі даведаліся аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, якія канфесіі ў краіне з’яўляюцца гістарычна традыцыйнымі, што прадпрымаецца ў Беларусі для падтрымкі міжнацыянальнай стабільнасці, як звязаны такія паняцці, як «талерантнасць» і «міжнацыянальныя адносіны».

Продолжить чтениеГанаруся за Беларусь. Мір міжканфесійны. Мір міжнацыянальны

Я і малая радзіма

23 снежня ў рамках праекта «ШАГ» вучні 5-7 класаў паказалі, наколькі яны неабыякавыя да таго, што адбываецца навокал, у іх акружэнні. Важнымі пытаннямі для абмеркавання сталі: значэнне малой радзімы ў жыцці кожнага грамадзяніна, веданне сваіх каранёў, асэнсаванне важнасці сваёй дзейнасці для развіцця малой радзімы.

 

Продолжить чтениеЯ і малая радзіма