Члены валанцёрскага атрала «ДОМ» правялі для навучэнцаў 1-9 класаў прафілактычнае мерапрыемства «Праўда аб СНІДзе»

1 снежня члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі для навучэнцаў 1-9 класаў прафілактычнае мерапрыемства «Праўда аб СНІДзе». Мерапрыемства было арганізавана з мэтай атрымання ведаў аб спосабах перадачы ВІЧ-інфекцыі і мерах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі/СНІД, для фарміравання навыкаў адказных і бяспечных паводзін у адносінах да свайго здароўя і талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІДам. Рабяты паўдзельнічалі ў актыўнасцях для замацавання інфармацыі: з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны «А ці ўсё ты ведаеш пра СНІД?», з сур’ёзнасцю паставіліся да дзелавой гульні «Рызыка заражэння».

Добавить комментарий