Дзень патрыятызму

2 лютага вучні пачатковых класаў былі запрошаны на пазнавальную гадзіну “Агнём апаленае дзяцінства”. У час правядзення мерапрыемства вучні ўзгадалі пра подзвіг дзяцей у часы Вялікай Айчыннай вайны, пачулі песні, прысвечаныя тым падзеям.
Вучні сярэдняга звяна праглядзелі і абмеркавалі прэзентацыю “Раўняемся на герояў”, успомнілі піянераў-герояў, якія разам з дарослымі змагаліся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Старшакласнікі прынялі ўдзел у гістарычным экскурсе “Дзень вайсковай славы”,  які дазволіў вучням больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй сваёй краіны праз азнаямленне са славутымі героямі беларускай зямлі і іх подзвігамі.

Добавить комментарий