Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Ваенныя прафесіі

Дню працоўнага навучання, прафарыентацыі і ваенным прафесіям была прысвечана субота 17 лютага. У рамках правядзення ваенна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» навучэнцы пачатковых класаў павінны былі прайсці наступныя станцыі: «Фізічная падрыхтоўка», «Паласа перашкод», «Краяведы». Усе змаганні рабяты прайшлі на выдатна. Кожны атрымаў вялікае задавальненне ад гульні. Вучні 5-7 класаў у рамках работы занальнага цэнтра на базе ДУА “Ліноўская СШ” прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Шчаслівы выпадак”. Анлайн-кансультацыя УА “Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж” была карыснай для вучняў 8,9 класаў і дазволіла даведацца аб спецыяльнасцях, умовамі паступлення і тэрмінамі падачы заяў у каледж.

Добавить комментарий