Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

У суботу 10 лютага члены валанцёрскага атрада “ДОМ” правялі для малодшых школьнікаў квіз “Вместе, дружно, с оптимизмом за здоровый образ жизни”. Яны расказалі і паказалі, якія правілы ЗЛЖ ёсць, як іх прытрымлівацца, што рабіць, каб быць здаровым. Інтэрактыўны дыялог “Аб самым галоўным”  для 5 – 7 класаў правяла педагог-арганізатар. Канешне, размова ішла пра здароўе, асноўныя прынцыпы яго захавання.  Гадзіна перасцярогі  “Рэпрадуктыўнае здароўе падлеткаў. Як яго зберагчы?” была карыснай для вучняў 8,9 класаў. У простай і зразумелай форме педагог правяла гутарку аб фізіялагічныхі асаблівасцях падлеткаў, пра хваробы, якія перадаюцца палавым шляхам. Берагчы здароўе неабходна заўсёды!

Добавить комментарий