Гучы, гучы, родная мова!…

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. З нагоды гэтага свята для вучняў пачатковых класаў была праведзена гульня-падарожжа “Вольная, пявучая мова беларуская”, дзе   вучні разгадвалі крыжаванку, складалі беларускія прыказкі і прымаўкі, займаліся перакладам. А вучні 5 — 9 класаў спаборнічалі ў конкурсе знаўцаў «З любоўю да роднай мовы».

Добавить комментарий