Карысныя канікулы працягваюцца

Работа прышкольнага аздараўленчага лагера “Дружба” працягнулася інтэлектуальна-пазнаваўчай гульнёй “Казачнае Поле Цудаў”, спартыўным ералашам “Будзем сябраваць са спортам і фізкультурай”, творчай майстэрняй “Чароўны аловак”, спартыўным лабірынтам “Гуляй і весяліся”, гульнёвай праграмай “Займальныя пытанні ад Берагошы”. Члены 2 атрада навялі парадак на прышкольнай тэрыторыі, а бібліятэкар у рамках фестывалю дзіцячай і юнацкай кнігі “Кніжная вясёлка дзяцінства” правяла бібліятэчны ералаш “Сябруем з часопісам “Вяселка” і пазнаваўчую гадзіну “Адкуль да нас прыйшла кніга?”. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на развіццё навыкаў ЗЛЖ, творчых здольнасцей і пазнавальнай актыўнасці вучняў.

Добавить комментарий