Кніга – духоўны скарб народа

З 25.03 па 31.03 у школе прайшоў фестываль дзіцячай і юнацкай кнігі. У рамках фестывалю праведзена мноства цікавых мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю дзіцячай кнігі і чытання сярод дзяцей. Інтэлектуальна-пазнавальныя гульні “Казачнае поле цудаў”, “Паціху аб усім”, “Свая гульня”, конкурс малюнкаў “Краіна Чыталія”, майстар-клас па рамонту кніг “Няхай кніжкі жывуць даўжэй”, экскурсія-знаёмства “У гасцях у кніг” падарылі ўсім удзельнікам і гледачам мора пазітыўных эмоцый і ўсмешак. Фестываль дзіцячай кнігі — гэта свята дзяцінства, свята радасці ад сустрэчы з любімымі кнігамі.

Добавить комментарий