Кожную суботу разам

У суботні дзень у школе сабраліся вучні і іх бацькі, каб разам паўдзельнічаць у квэст-гульні «Чароўная сіла сям’і», якая стала яскравым завяршэннем тыдня бацькоўскай любові. Падарожжа па прыпынках «Мазгаломка», «Вясёлыя ноткі», «Ням-ням», «Спорт-міні» і «АБВГДэйка» дазволіла камандам паказаць свае веды і ўменні ў прыгатаванні страў, разгадванні крыжаванак, веданні песень, праявіць цудоўную фізічную падрыхтоўку. Завершана мерапрыемства было стварэннем агульнага калажу «Традыцыі маёй сям’і» і падвядзеннем вынікаў гульні. Але самай лепшай узнагародай за ўдзел быў цудоўны настрой і маса станоўчых эмоцый.

Добавить комментарий