«Мы – рабяты-акцябраты!»

Акцябраты – гэта маленькія першаадкрывальнікі, вясёлыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Яны жывуць па пэўных правілах, таму што акцябраты – гэта малодшыя члены ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя», якім споўнілася 7 гадоў. Яны гатовыя ісці па новых дарогах і даведвацца шмат новага і цікавага, спраўляцца з цяжкасцямі. 13 вучняў 2 класа папоўнілі рады ГА “БРПА”нашай школы. У час правядзення свята хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з правіламі акцябрат, праслухалі легенду пра акцябрат, здзейснілі незабыўнае падарожжа ў горад Акцябрацк. На шляху іх чакалі выпрабаванні і заданні. Другакласнікі з вяялікім задавальненнем спраўляліся з усімі заданнямі, паказалі сябе дружнымі, вясёлымі і дапытлівымі. Свята завяршылася выдатным настроем, гатоўнасцю да новых задумак і здзяйсненняў!

Добавить комментарий