Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» выхаванцы аздараўленчага лагера былі запрошаны наведаць гадзіну пазнання і творчасці, прысвечаную Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Падчас правядзення мерапрыемства яны пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Міжнароднага Дня аховы дзяцей, даведаліся, якія дакументы рэгламентуюць абарону дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь. Дзеці пад кіраўніцтвам педагога Вашчук А. В. прыйшлі да высновы, што гэты дзень — не толькі свята, але і магчымасць задумацца аб тых дзецях, якія маюць патрэбу ў абароне і падтрымцы,  з цікавасцю абмеркавалі, наколькі актуальная для іх тэма, падзяліліся думкамі аб асабістай абароненасці ў сваіх сем’ях і краіне.

Добавить комментарий