15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
У рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» вучань 8 класа ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» Канюшык Аляксей прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Такую магчымасць Аляксей меў як лепшы спартсмен установы.
Месячнік па добраўпарадкаванні
Ужо пабелены дрэвы ў школьным скверы. Актыўна вядуцца работы па ўборцы прылягаючых тэрыторый.
Графік работы педагога-арганізатара
Дні тыдня | Час работы | Абед |
Аўторак | 8.00 – 17.00 | 13.00 – 14.00 |
Серада | 8.00 – 10.00 | |
Пятніца | 8.00 – 16.00 | 13.00 – 14.00 |
Субота | 8.00 – 11.00 цотн.
12.00 – 15.00 няцотн. |
Кожную суботу разам
Чарговы дзень здароўя сабраў вучняў школы для ўдзелу ў спаборніцтвах па скачках. Пачаткоўцы адказалі на пытанне “Дзе хаваюцца вітаміны?”, вызначыўшы лепшых у квэст-гульні з адпаведнай назвай. Вучні 5 – 9 класаў спаборнічалі ў турніры знаўцаў “Формула здароўя”.
Кожную суботу разам
5 сакавіка пачаткоўцы прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі “Жанчынам прысвячаецца…”. Вучні сярэдняга звяна праявілі сваю фантазію ў творчай майстэрні “Вясеннія кветкі для любай матулі”. Вучні 8, 9 класаў спаборнічалі ў гульнёвай конкурснай праграме “Загадка жанчыны”. Члены атрада “Міласэрнасць” прынялі ўдзел у акцыі “Падзяліся цяплом душы сваёй”.
Са святам, паважаныя жанчыны!
Святочны настрой панаваў у школе 4 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, сястрычак, сябровак вучні падрыхтавалі віншавальную паштоўку. У выкананні ўдзельнікаў драматычнага гуртка і гуртка «Звонкія галасы» гучалі песні, вершы, цудоўныя мелодыі.