Кожную суботу разам

29 студзеня пачаткоўцы наведалі літаратурную гасцёўню “Свята паэзіі”. Вучні 5 — 9 класаў удзельнічалі ў паэтычным міксе “Старонкі зямлі беларускай”. Падчас мерапрыемстваў вучні з задавальненем дэкламавалі і чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры і сучасных паэтаў.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Лес — найлепшы доктар

Акцябраты піянерскай дружыны імя Марата Казея працягнулі ўдзел у Рэспубліканскай квэст-гульні «Палескія рабінзоны». Удзельнікі каманды»Вясёлыя рабяты» паспяхова пераадолелі маршрут № 4 «Лясная аптэка», дзе пазнаёміліся з лекавымі раслінамі нашага лесу, даведаліся аб тым, што многія захворванні можна вылечыць пры дапамозе «Зялёнай аптэкі».

Продолжить чтениеЛес — найлепшы доктар

Ганаруся за Беларусь. Мір міжканфесійны. Мір міжнацыянальны

Пад такой назвай у рамках праекта «ШАГ» для вучняў 8-9, 11 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна, падчас якой старшакласнікі даведаліся аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, якія канфесіі ў краіне з’яўляюцца гістарычна традыцыйнымі, што прадпрымаецца ў Беларусі для падтрымкі міжнацыянальнай стабільнасці, як звязаны такія паняцці, як «талерантнасць» і «міжнацыянальныя адносіны».

Продолжить чтениеГанаруся за Беларусь. Мір міжканфесійны. Мір міжнацыянальны

Яшчэ адзін «ШАГ»

У рамках праекта «ШАГ» для вучняў 5–7 класаў прайшла дзелавая гульня «Закон суровы, але гэта закон». Падчас мерапрыемства навучэнцы гаварылі пра тое, што такое закон, і паводле якіх законаў жывуць грамадзяне Беларусі. Актыўнасць дзяцей выявілася і пры разгадванні рэбусаў па прававой тэматыцы. З вялікім задавальненнем вучні прынялі ўдзел у разглядзе паняццяў «правілы», «правапарушэнне» і «злачынства», а таксама ў разглядзе розных сітуацый, звязаных з парушэннем закона. Дзеці прыйшлі да высновы, што закон трэба ведаць і выконваць, а за кожнае парушэнне закона неабходна несці адказнасць.

 

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Канстытуцыя: абмеркаванне праекта змяненняў

Падчас правядзення інфармацыйных гадзін у школе вучні высветлілі, что такое  рэферэндум, колькі іх прайшло ў нашай краіне, якія рашэнні былі на іх прынятыя, а таксама даведаліся, калі будзе праходзіць рэферэндум у лютым і якія змены ў Канстытуцыю ён прадугледжвае. Таксама змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь былі абмеркаваны і ў педагагічным калектыве.

 

Продолжить чтениеКанстытуцыя: абмеркаванне праекта змяненняў

Сустрэча ў школе

Вучні 7, 8, 11 класаў былі запрошаны на сустрэчу са старшым оперупаўнаважаным группы па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Пружанскага РАУС маёрам Беланоўскім С.А., які правёў гутарку па тэме «Адміністратыўная і крымінальная адказнасць за распаўсюджванне наркатычных сродкаў у Рэспубліцы Беларусь».

Продолжить чтениеСустрэча ў школе

Ці нараджаецца ў спрэчцы ісціна?

Пад такой назвай для старшакласнікаў прайшла дыскусія, у ходзе якой вучні разглядалі прычыны ўзнікнення канфліктаў, малявалі канфлікты ў выглядзе прадметаў або з’яў, называлі асабістыя якасці, якія патрэбны чалавеку для канструктыўнага спосабу рашэння канфліктнай сітуацыі. Напрыканцы мерапрыемства школьнікі зрабілі выснову, што рашаць усе спрэчныя пытанні можна толькі мірным шляхам.

Продолжить чтениеЦі нараджаецца ў спрэчцы ісціна?

Кожную суботу разам

У дзень юных інтэлектуалаў пачаткоўцы прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што?Дзе? Калі?” Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў брэйн-рынгу “Хачу ўсё ведаць”. Вучні 8, 9 класаў паказалі свае матэматычныя здольнасці ў інтэлектуальным рынгу “У свеце матэматыкі”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Сустрэча ў школе

Прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі 11 класа правялі прадстаўнікі УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт». Падчас сустрэчы школьнікі даведаліся аб умовах прыёму абітурыентаў у 2022 годзе, у якой форме і якія спецыяльнасці можна атрымаць ва ўніверсітэце, якія дакументы неабходныя для паступлення і ці можна паступіць па мэтавым накіраванні.

Продолжить чтениеСустрэча ў школе

Старшакласнікі школы сабраліся на дыскусію «Молодежный сленг: за и против», падчас якой абмеркавалі наступствы выкарыстання жаргонаў, слэнгаў моладдзю і прыйшлі да высновы, што выкарыстанне ненармаванай лексікі амаральна.

Продолжить чтение